Не стала восліка, які стаў прататыпам персанажа мульціка пра Шрэка
У каліфарнійскім парку Бол памёр мініяцюрны вослік Пэры, які быў прататыпам асла з амерыканскага мультыка «Шрэк».
05.01.2025 / 08:23
Рэальны вослік Пэры і асёл з мультфільма «Шрэк»
«Пэры, ўлюбёны мініяцюрны вослік, які быў неад'емнай часткай парку Бол на працягу амаль трох дзесяцігоддзяў і які, як вядома, паслужыў мадэллю для персанажа асла ў «Шрэку», быў падвергнуты эўтаназіі», — расказала пагоншчыца асла Джэні Кіратлі.
Пэры, якому было 30 гадоў, усыпілі ў сувязі з захворваннем капытоў — ламінітам.
Як расказала Кіратлі, супрацоўнікі парку пераспрабавалі мноства метадаў, каб палегчыць пакуты асла, уключаючы некалькі месяцаў іглаўколвання, а пасля лазерную святлотэрапію і цёплы масаж.
Аднак у пачатку гэтага тыдня стала відавочна, што стан жывёліны не паляпшаецца, пасля чаго было прынята рашэнне аб эўтаназіі, каб спыніць яе пакуты.
У Аўстраліі памёр кракадзіл Бёрт — зорка культавага ў 1980-я фільма «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»
Дзяўчына рабіла фота кароў у полі. Рагулі затапталі яе да смерці
У Швейцарыі беларусцы далі штраф за адмову ўсыпіць сабаку