У Кітаі адзначаецца новая ўспышка рэспіраторнага віруса

Як вынікае з заявы Тайваньскага цэнтра па кантролі за хваробамі, гаворка ідзе пра hMPV — новы метапнеўмавірус чалавека. Упершыню ён быў выяўлены ў 2001 годзе, распаўсюджваецца і сярод дзяцей, а ягоныя сімптомы падобныя да звычайных прастуды і грыпу.

05.01.2025 / 13:05

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP

Як правіла, захворванне пры заражэнні гэтым вірусам праходзіць у лёгкай форме, але ў людзей з саслабленай імуннай сістэмай на яго фоне можа развіцца пнеўманія.

Сярод сімптомаў віруса вылучаюцца азноб, кашаль, боль у горле, слабасць і галавакружэнне.

У Кітаі ўспышку менавіта метапнеўмавіруса не пацвердзілі, заявіўшы, што зімовы час звычайна з'яўляецца пікам для рэспіраторных інфекцый. У Тайвані ж заклікалі зноў вярнуцца да нашэння масак і дадалі, што цяпер сітуацыя кантраляваная.

У некаторых правінцыях Кітая, паводле неафіцыйных звестак, ужо ўведзеныя каранцінныя і абмежавальныя меры.

Паводле даных выдання Daily Star, выпадкі падобнага захворвання ўжо фіксаваліся і ў Еўропе, у прыватнасці, Вялікабрытаніі.

У 19-гадовай дзяўчыны грудзі павялічыліся з другога памеру да сёмага. Магчыма, прычынай стала прышчэпка ад каранавіруса

Хваробу Альцгеймера звязалі з вірусам герпесу, які ёсць у большасці людзей

Лукашэнка сказаў, што некалькі разоў наведваў рэанімацыі падчас першых хваляў кавіду

Nashaniva.com