У Мінску мужчына праваліўся на Свіслачы пад лёд

Сёння ў 18:16 ратавальнікам паступіла паведамленне пра чалавека, які праваліўся пад лёд ракі Свіслач у раёне завулка Нававіленскага ў Мінску, паведамляе МНС. 

05.01.2025 / 22:25

Скрын відэа

У 18:35 пры дапамозе выратавальнай дошкі работнікі МНС выцягнулі мужчыну і перадалі для агляду медыкам. Яго шпіталізавалі з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне».

Выратаваны растлумачыў, што ён вырашыў скараціць шлях да дома праз раку, дзе і праваліўся пад лёд.

Таўшчыня лёду сёння складала 2 см.

Nashaniva.com