У Мінску ад удару токам загінуў 16-гадовы падлетак

Паводле СК, увечары 5 студзеня двое хлопцаў зайшлі ў памяшканне, якое не эксплуатавалася, аднаго з прадпрыемстваў Фрунзенскага раёна сталіцы.

05.01.2025 / 22:51

У трансфарматарнай секцыі адзін з хлопцаў вырашыў зрэзаць правады. Кабелі аказаліся пад высокім напружаннем. 16-гадовы падлетак загінуў.

Nashaniva.com