На Віцебшчыне перакулілася машына з трыма пасажырамі. Аўто ўсмятку

Але, на шчасце, усе жывыя.

06.01.2025 / 18:06

Аварыя адбылася сёння днём на 78-м кіламетры аўтадарогі Р-45 «Полацк — Глыбокае — мяжа Літвы».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 25-гадовы кіроўца Peugeot па дарозе ў Полацк не справіўся з кіраваннем. Ён выехаў за межы праезнай часткі і з'еахаў у левы кювет. Там машына перакулілася.

У выніку здарэння пасажыры (28, 48, 49 гадоў) былі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя, паведамляе ДАІ Віцебшчыны.

Nashaniva.com