Прэм'ер Канады пакідае пасаду кіраўніка партыі. Пазней ён пакіне і крэсла прэм'ера

Джасцін Трудо ўзначальваў Ліберальную партыю Канады з 2013 года.

06.01.2025 / 19:15

Прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо. Фота: AP Photo / Carolyn Kaster

Ён абвясціў, што пакідае пасаду кіраўніка партыі, піша Бі-бі-сі.

Трудо дадаў, што пакіне і пасаду прэм'ер-міністра пасля таго, як партыя абярэ новага лідара.

Крыніцы канадскіх СМІ тлумачылі, што Трудо вырашыў абвясціць аб сваёй адстаўцы перад агульнанацыянальным з'ездам Ліберальнай партыі, які пачнецца ў сераду. Там будзе вырашацца пытанне аб перавыбранні партыйнага кіраўніцтва, і Трудо, як мяркуюць, хацеў пазбегнуць сітуацыі, калі ўласныя аднапартыйцы зрушаць яго з пасады лідара.

У апошні час Ліберальная партыя прыкметна страціла папулярнасць. Апытанні грамадскай думкі прадказваюць яе паразу на ўсеагульных выбарах, якія пройдуць сёлета не пазней за кастрычнік.

Трудо стаў прэм'ер-міністрам у 2015 годзе, пасля таго як у тым жа годзе лібералы атрымалі перамогу на парламенцкіх выбарах.

Ён быў самым маладым прэм'ер-міністрам Канады ў яе гісторыі. Трудо патомны палітык: яго бацька П'ер Эліёт Трудо займаў пасаду прэм'ер-міністра Канады ў 1968-79 і 1980-84 гадах.

Nashaniva.com