Чарга на беларуска-польскай мяжы пераваліла за 2500 аўто

Учора ў чарзе на выезд з Беларусі было 1800 аўто, а сёння ў абед — 2300. Але аказалася, што і гэта не край.

07.01.2025 / 00:04

Ілюстрацыйны здымак. Фота: terespol / Telegram

На адзіным адкрытым паміж Польшчай і Беларуссю пасажырскім пункце пропуску «Брэст» па стане на 22 гадзіны 6 студзеня ў чарзе было 2550 легкавых аўтамабіляў і 116 аўтобусаў (даныя Памежнага камітэта).

Паводле інфармацыі з памежных чатаў, у суткі граніцу праходзіць каля 350-400 машын. З такім тэмпам людзям, магчыма, давядзецца стаяць у чарзе каля шасці сутак.

Чаканне аўтобуса на мяжы даходзіць да паўтара сутак. 

Адна з асноўных прычын такога калапсу ў тым, што Літва і Латвія забаранілі ўезд машын на беларускіх нумарах. Польшча засталася адзінай краінай, дзе дазволены ўезд такіх аўто. Таму пасля святаў усе, хто на машыне, вяртаюцца ў Еўропу праз пункт пропуску «Брэст».

Чарга на польскай мяжы б'е рэкорды — можа заняць шэсць сутак

Да 4-5 сутак у чарзе. На выездзе з Беларусі ў Еўропу безліч аўто

Nashaniva.com