Самы малады футбаліст у гісторыі зборнай Беларусі падпісаў кантракт з партугальскім грандам
Кантракт Трафіма Мельнічэнкі з «Порту» разлічаны на тры з паловай гады.
07.01.2025 / 08:50
Трафім Мельнічэнка. Фота ФК «Дынама-Мінск».
Партугальскія медыя паведамілі пра тое, што 18-гадовы форвард мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Трафім Мельнічэнка падпісаў кантракт з «Порту», адным з самых тытулаваных клубаў Партугаліі.
Кантракт беларуса разлічаны да чэрвеня 2028 года, спачатку ён будзе выступаць за другую каманду партугальскага гранда.
Мельнічэнка з'яўляецца самым маладым гульцом у гісторыі зборнай Беларусі — ён згуляў супраць Балгарыі ва ўзросце 17 гадоў і 353 дзён.
У мінулым сезоне форвард правёў за «Дынама» 20 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і забіў 2 мячы.