У Энгельсе Саратаўскай вобласці пасля атакі беспілотнікаў адбыўся моцны пажар

Мясцовыя жыхары паведамляюць аб пажары на нафтабазе, таксама ў горадзе знаходзіцца вайсковы аэрадром дальняй авіяцыі. 

08.01.2025 / 08:27

«Сіламі СПА збітыя БПЛА. Ёсць трапленне абломкаў на прамысловы аб'ект у Энгельсе. На месцы працуюць пажарныя разлікі і экстраныя службы», — напісаў губернатар Бусаргін.

Мясцовыя жыхары паведамляюць аб пажары на нафтабазе, таксама ў горадзе знаходзіцца вайсковы аэрадром дальняй авіяцыі. 

Паблік «Крымскі вецер» піша, што ўдар дронаў прыйшоўся па камбінаце, дзе захоўваецца авіяцыйнае паліва для авіябазы.

Nashaniva.com