Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі амаль да 9 мільярдаў даляраў
Паводле звестак на 1 студзеня, яны складаюць амаль 8,923 млн даляраў.
08.01.2025 / 10:49
Фота: Michael Steinberg / pexels.com
У лістападзе міжнародныя актывы Беларусі знізіліся з 8,934 млрд да 8,795 млрд даляраў у эквіваленце.
Запасы манетарнага золата за мінулы месяц знізіліся з 4, 595 млрд да 4, 523 млрд даляраў у эквіваленце. Пры гэтым рэзервовыя актывы ў валюце выраслі з 2,846 млрд да 3,052 млрд даляраў.
Паводле планаў Нацбанка, золатавалютныя рэзервы да канца 2024 года павінны былі складаць не менш за 6 млрд даляраў. Як бачым, гэтая задача выканана.
Год таму, на 1 студзеня, у актывах Беларусі было 8,127 млрд даляраў у эквіваленце.