75-гадовы нямецкі палітык зняўся з выбараў праз любоў да мадэляў з OnlyFans
Бернд Фогель зняў сваю кандыдатуру на федэральных выбарах. Ён ад свайго імені рабіў каментары на сайце з анлайн-мадэлямі.
08.01.2025 / 13:21
75-гадовы нямецкі палітык Бернд Фогель, які планаваў балатавацца ад партыі Bündnis Deutschland, рэгулярна пакідаў вульгарныя і сэксісцкія каментары тыпу «цалую тваю вагіну, малышка» пад фатаграфіямі онліфаншчыц.
Гэта магло застацца незаўважаным, але пажылы чалавек выкарыстоўваў свой асноўны акаўнт на X.
Увечары ў аўторак палітык выбачыўся перад усімі: «Прашу прабачэння за дурныя пасты. Я здымаю сваю кандыдатуру па федэральным спісе і не буду вылучацца кандыдатам ні ў адной акрузе. Прабачце!» — напісаў ён у Х.