За час паміж двума Калядамі 52 чалавекі загінулі падчас пажараў

У перыяд з 25 снежня 2024 года па 8 студзеня 2025-га ў Беларусі адбылося 312 пажараў, на якіх загінула 52 чалавекі, пацярпеў — 31 чалавек, выратавана — 34. Такія звесткі прывёў на прэс-канферэнцыі 8 студзеня намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на НС Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Ігар Гулякевіч.

08.01.2025 / 19:37

У навагоднюю ноч, паводле яго слоў, адбылося 14 пажараў, загінула тры чалавекі, траўмаваны — адзін.

З пачатку 2025 года ад агню загінуў 31 чалавек — на 24% больш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (25), траўмавана 22 (+69,2%; 13).

Увогуле ж за мінулы год агонь забраў жыцці 562 чалавек — на 7,3% больш, чым у 2023-м (524). Траўмы атрымалі 558 (+6,7%, 523).

У Мінску патушылі пажар на плошчы 80 квадратных метраў

За суткі падчас пажараў загінулі 6 чалавек

На пажары ў Лагойскім раёне загінуў мужчына

У навагоднюю ноч у Новай Баравой быў пажар — праз няўдала запушчаны салют

У навагоднюю ноч у Беларусі загінулі на пажарах тры чалавекі

Nashaniva.com