У Касцюковічах легкавік збіў двух падлеткаў

ДТЗ адбылося ўчора каля 18:40 на вуліцы Камсамольскай, паведамляе тэлеграм-канал «Міліцыя Магілёўшчыны».

09.01.2025 / 09:48

39-гадовая кіроўца аўтамабіля Toyota здзейсніла наезд на двух 14-гадовых школьнікаў, якія пераходзілі праезную частку па пешаходным пераходзе.

У выніку аварыі хлопцы атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.

Nashaniva.com