У Рэчыцы за «экстрэмізм» судзілі настаўніцу, якая ўваходзіла ў склад выбарчай камісіі

8 студзеня ў судзе Рэчыцкага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы, у якой Святлану Сашэнку вінавацілі паводле часткі 2 артыкула 19.11.

09.01.2025 / 11:06

Як суддзя Генадзь Шэвель пакараў Сашэнку пакуль невядома, піша «Гомельская вясна».

Праваабаронцы высветлілі, што Святлана Сашэнка да апошняга часу працавала настаўніцай гісторыі аднае са школ Рэчыцкага раёна. У 2018 годзе падчас выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў яна была ў складзе так званай выбарчай камісіі.

Nashaniva.com