У Віцебску пад коламі мікрааўтобуса загінуў школьнік
Сёння днём на праспекце Чарняхоўскага кіроўца Mercedes Sprinter на рэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на дзіця.
09.01.2025 / 15:24
Скрыншот відэа
У выніку ДТЗ хлопчык атрымаў траўмы несумяшчальныя з жыццём і памёр у бальніцы.
Кіроўца рухаўся на чырвоны сігнал святлафора.