Коля Лукашэнка зноў атрымаў стыпендыю ад свайго бацькі
З рэзервовага фонду Аляксандра Лукашэнкі выдзелена 680 тысяч рублёў на заахвочванне адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама асоб, якія іх падрыхтавалі, паведаміла прэс-служба палітыка. У спісе студэнтаў значыцца і малодшы сын Лукашэнкі Мікалай.
09.01.2025 / 18:24
У адпаведнасці з падпісаным Лукашэнкам рашэннем прысуджаныя 26 гранд-прэмій з уручэннем нагруднага знака і 217 спецыяльных прэмій пераможцам рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. Узнагароджанне за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў атрымае 21 педагагічны работнік.
Акрамя таго, за выдатную вучобу, поспехі ў навукова-даследчай і творчай дзейнасці 173 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі прызначаная стыпендыя ад Аляксандра Лукашэнкі ў памеры 221,88 рубля штомесяц.
У спісе значыцца і сын палітыка Мікалай — як студэнт трэцяга курса БДУ. Такую стыпендыю ён ужо атрымліваў на першым і другім курсе.
Летам 2022 года стала вядома, што Мікалай Лукашэнка паступіў на біяфак БДУ. Таксама ў чэрвені 2023 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ягоны малодшы сын праходзіць навучанне ў Пекінскім універсітэце ў рамках праекта супрацоўніцтва Беларусі і Кітая.
У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка
Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
Коля Лукашэнка гастралюе па краіне