Украіна заявіла, што караблі ВМФ Расіі пакінулі Чорнае мора

Расія вывела караблі свайго Вайскова-марскога флоту (ВМФ) з Чорнага і Азоўскага мораў, паведамілі ВМС Украіны. Па стане на 06:00 9 студзеня такія судны ў гэтых акваторыях адсутнічалі. Пры гэтым у Міжземным моры працягваюць курсіраваць сем расійскіх баявых караблёў, два з якіх з'яўляюцца носьбітамі крылатых ракет «Калібр».

09.01.2025 / 22:55

8 студзеня прэс-сакратар ВМС Украіны Дзмітрый Плецянчук заявіў, што Расія канчаткова адмовілася ад рамонту свайго флоту ў анексаваным Крыме праз пагрозу страт у выніку нападаў. Ён нагадаў, што УСУ знішчылі малы ракетны карабель (МРК) «Цыклон» у Севастопальскай бухце, нанеслі два ўдары па падводнай лодцы «Растоў-на-Доне» і яшчэ адзін — па МРК «Аскольд» у Керчы.

«Гэтыя прыклады паказваюць расіянам, што выкарыстоўваць Крым для рамонту судоў немагчыма ў прынцыпе», — адзначыў Плецянчук.

Пасля пачатку вайны Украіна, не маючы ўласнага флоту, здолела з дапамогай ракет і марскіх беспілотнікаў пашкодзіць або знішчыць як мінімум 27 караблёў і адну падлодку ВМФ Расіі. З 15 дэсантных караблёў і катараў, якія былі ў Чорным моры ў лютым 2022 года, на хаду засталіся толькі пяць. У тым ліку УСУ паразілі вялікія дэсантныя караблі «Аленягорскі гарняк», «Мінск», «Саратаў», «Новачаркаск» і «Цэзар Кунікаў». Таксама быў знішчаны флагман Чарнаморскага флоту — ракетны крэйсер «Масква».

ЗША вымусілі Кітай закрыць свае буйныя порты для расійскага «ценявога флоту»

Расія выношвае планы захопу краін Балтыі, часткі Фінляндыі і Нарвегіі. НАТА змяняе планы процідзеяння ёй

Расійскія вайсковыя караблі пакінулі базу ў сірыйскім Тартусе

Элітная 155-я брыгада Ціхаакіянскага флоту Расіі страціла 80% складу пад Вуглядарам

Nashaniva.com