Следчы камітэт назваў асноўную версію гібелі міліцыянераў

Па факце гібелі супрацоўнікаў міліцыі ў Віцебску праводзіцца праверка.

10.01.2025 / 10:53

Асноўная версія здарэння — неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй, піша Следчы камітэт.

Ход праверкі знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Дзмітрыя Гары, гаворыцца ў паведамленні.

Сёння стала вядома пра гібель у чацвер у Віцебску двух участковых. МУС паведаміла, што гэта адбылося «пры выкананні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку». Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю» паведамляе, што ў пункце аховы правапарадку супрацоўнік міліцыі застрэліў напарніка, потым сам сябе.

Nashaniva.com