Доктарку з Мінска будуць судзіць за стварэнне тэлеграм-канала «ШапитоДичь». Ёй пагражае вялікі тэрмін

Летась гэты канал прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

10.01.2025 / 11:48

У Мінскім гарадскім судзе 28 студзеня пачнуць судзіць 33-гадовую доктарку-стаматолага Алену Елькіну. Яе абвінавачваюць у «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Ананіч, паведамляе «Вясна».

4 ліпеня 2024 года КДБ прызнаў тэлеграм-канал «ШапитоДичь» «экстрэмісцкім фармаваннем». Паводле ведамства, дачыненне да яго мае Алена Елькіна. Праз пошук гэтая суполка не вызначаецца.

Апошнія допісы ў сацыяльных сетках доктаркі датаваныя траўнем 2024 года.

Nashaniva.com