У Беларусь прыйшоў новы кітайскі брэнд аўто з цэнамі ад 22 тысяч даляраў

Кітайскі аўтапрам працягвае экспансію на беларускім рынку. У Мінску на вуліцы Ціміразева, 114 пачаліся афіцыйныя продажы аўтамабіляў маркі DFSK.

10.01.2025 / 13:44

Аўто DFSK. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830

Брэнд DFSK па кітайскіх мерках ужо не малады. З'явіўся ён у 2003 годзе, як сумеснае прадпрыемства Dongfeng і Seres Group.

У Беларусі дасяжныя тры мадэлі: два красоверы і грузавы фургон пад катэгорыю «В».

Самы танны аўтамабіль у лінейцы беларускага дылера — кампактны электрычны красовер Е3. Цэны на яго пачынаюцца з 22 тысяч даляраў. Заяўлены вытворцам запас ходу — 405 кіламетраў. 

DFSK E3. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830

Наступная мадэль — сямімесны красовер Е5, які з'яўляецца паслядоўным гібрыдам. Цэны на гэтую мадэль пачынаюцца з 23 500 даляраў. 

DFSK E5. Фота: Яндэкс Карты / corp-gradsevenmotors27830

Самая дарагая мадэль у лінейцы, дасяжнай беларусам, — цэльнаметалічны элекрычны фургон ЕС75 з грузападымальнасцю 1200 кілаграм. Цэны на яго пачынаюцца з 33 тысяч даляраў.

DSSK ЕС75. Фота: скрыншот з сайта dfsk.com

Максімальны запас ходу ў загружаным стане складае 310 кіламетраў. Памер грузавога адсека — 7 «кубоў».

Nashaniva.com