Пяскоў: Сустрэча Пуціна і Трампа будзе магчымай пасля інаўгурацыі амерыканскага прэзідэнта

Як заявіў на брыфінгу прэс-сакратар Пуціна, зараз «няма ніякай канкрэтнай інфармацыі» пра сустрэчу расійскага і амерыканскага лідараў.

10.01.2025 / 12:58

Пры гэтым папярэднія ўмовы для сустрэчы не патрабуюцца — толькі ўзаемнае жаданне прэзідэнтаў.

У Крамлі чакаюць, што праца па арганізацыі гэтай сустрэчы пачнецца пасля ўступлення Трампа на пасаду 20 студзеня.

І не выключаюць, што перад гэтым адміністрацыя Байдэна можа ўвесці новыя санкцыі супраць Расіі, каб «пакінуць максімальна цяжкую спадчыну» Трампу.

«Мы павінны пакласці канец гэтай вайне». Трамп распавёў аб падрыхтоўцы сустрэчы з Пуціным

Nashaniva.com