Паказалі, як будуць выглядаць будучыя станцыі метро ў Зялёным Лузе ФОТЫ

У Мінску ўжо даўно вядуцца падрыхтоўчыя работы па працягненні трэцяй лініі метро ў бок Зялёнага Луга. Цяпер архітэктары ўпершыню паказалі рэндары станцый у самым канцы лініі, піша Blizko.by.

10.01.2025 / 16:42

Праекціроўшчыкі паказалі эскізы станцый «Івана Мележа» і «Зялёны Луг».

Георгій Пратасаў, галоўны інжынер «Мінскметрапраекта», расказаў у рэпартажы СТБ:

«Станцыя «Івана Мележа» будзе прысвечаная вядомаму беларускаму пісьменніку, таму і ў інтэр'еры тут архітэктары бачаць нейкія матывы кніжныя, пісьменніцкія, бібліятэчныя.

Станцыя «Зялёны Луг» — асацыяцыі, натуральна, з прыродай, з лугам».

За гэтымі дзвюма яшчэ будзе размяшчацца станцыя з назвай «Лагойская» (старая працоўная назва — «Зялёны Луг»), але яе эскізаў пакуль што не паказалі.

Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?

Лукашэнка паабяцаў кіраўніку Мінска званне Героя Беларусі, калі той здолее зрабіць будаўніцтва метро таннейшым

«Не трэба заганяць пад зямлю палацы». Лукашэнка загадаў спрасціць будаўніцтва метро

Сёння адкрываюцца новыя станцыі метро

Nashaniva.com