Мінскі фермерскі рынак «Усё сваё» пераехаў на іншае месца

Пра змену фермерскім рынкам «Усё сваё» месцазнаходжання з'явілася інфармацыя ў сацсетках праекта.

10.01.2025 / 17:07

Фота: agrotimes.by

Раней папулярны рынак працаваў на стрытфуд-пляцоўцы Lidbeer Dvor, а ў канцы снежня пераехаў у двор на праспекце Незалежнасці, 58а.

Аднак з 11 студзеня рынак зноў мяняе прапіску. Цяпер ён будзе размяшчацца пад Мінскам у раёне рынку «Валяр'янава».

Працуе рынак «Усё сваё» па суботах з 9:00 да 15:00.

«Пакаштуйце і далей глядзіце». У чым цымус мінскага фермерскага рынку «Усё сваё»?

«Не, гэта не з Італіі». Беларусы пабудавалі ферму мары і заняліся незвычайнай гароднінай

Сям'я з Маладзечна робіць унікальныя сыры — такіх вы яшчэ не каштавалі

Nashaniva.com