На Століншчыне паляўнічы спрабаваў ператварыць двух казуль у адну, але яго раскрылі

Паляўнічы непрыкметна ад егера забіў дзвюх жывёл замест адной, а потым вырашыў праявіць кемлівасць.

10.01.2025 / 18:17

Мужчына паляваў у Стружскім лясніцтве пад кіраўніцтвам егера. Калі супрацоўнік лясніцтва заняўся нейкімі сваімі справамі, 28-гадовы паляўнічы падстрэліў дзвюх казуль.

Егер нічога не заўважыў і закрыў мужчыну паляванне толькі па адной казулі. Пасля паляўнічы раздзелаў тушы дзвюх казуль. Каб схаваць парушэнне, ён схаваў капыты жывёл на месцы палявання, піша Генпракуратура.

Калі мужчына спрабаваў вывезці мяса, яго спынілі супрацоўнікі інспекцыі аховы расліннага і жывёльнага свету. Калі яны пабачылі колькасць мяса, якое вёз паляўнічы, у іх узніклі сумневы, што гэта была адна казуля.

Супрацоўнікі адправіліся на месца палявання і знайшлі капыты дзвюх жывёл. Прычыненая навакольнаму асяроддзю шкода склала 4,8 тысячы рублёў. Паляўнічы кампенсаваў яе падчас папярэдняга следства. 

Цяпер яго чакае суд па крымінальнай справе. Мужчыну абвінавачваюць у незаконным транспартаванні і раздзелцы дзікіх жывёл. Санкцыя артыкула прадугледжвае ад штрафу да трох гадоў турмы.

Вызначылі тэрміны палявання на чырвонакніжных мядзведзя і рысь

Навукоўцы адрадзілі вымерлую жывёліну без кланавання. Якім чынам ім гэта ўдалося?

Сталі вядомыя пераможцы штогадовай прэміі за найлепшыя ФОТЫ дзікай прыроды

Nashaniva.com