«Нічога крытычнага там не захоўваў». Кабанчук пракаментаваў узлом свайго акаўнта ў тэлеграме
9 студзеня тэлеграм-канал, звязаны з сілавікамі, паведаміў пра ўзлом акаўнта Вадзіма Кабанчука, прадстаўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы і былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага. Сам Кабанчук пракаментаваў сітуацыю ў размове з «Радыё Свабода».
10.01.2025 / 19:11
Вадзім Кабанчук. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай
У размове са «Свабодай» Вадзім Кабанчук сказаў, што не выключае, што яго інфармацыю маглі выкрасці невядомыя:
«Двухфактарная аўтэнтыфікацыя тэлеграм-акаўнта ў мяне была ўключана даўно, цяжка сказаць, як яны маглі атрымаць доступ. Пра сам гэты інцыдэнт я даведаўся ўчора ад журналістаў «Люстэрка». Думаю, што хутчэй за ўсё гэта адбылося ўлетку 2023 года. Зараз мой ТГ-акаўнт працуе нармальна, паролі памяняў, наступстваў узлому не бачна».
Паводле Кабанчука, з гэтага выпадку ён зрабіў высновы, звязаныя з лічбавай бяспекай:
«Я наогул не лічыў тэлеграм вельмі надзейным камунікатарам, не давяраў яму, фактычна толькі адказваў, калі мне пісалі, і нічога крытычнага там не захоўваў. Я больш давяраю іншым, больш надзейным камунікатарам. Таму сапраўды сур’ёзныя рэчы яны не маглі выкрасці».
Акаўнт Кабанчука ўзламалі — але ці беларускія спецслужбы?
Сілавікі пахваліліся, што ўзламалі тэлеграм-акаўнт Кабанчука, і апублікавалі доказы
Больш за 100 сайтаў за 12 хвілін. Hoster.by расказаў пра масавую атаку на беларускія сайты