З Мінска запусцяць чартарныя рэйсы ў Аман

У лютым 2025 года беларускія турысты атрымаюць магчымасць адкрыць для сябе новы напрамак — Салалу ў Амане. Прамыя чартарныя рэйсы з Менска пачнуць выконвацца з 27 лютага, паведамляе авіякампанія «Белавія».

10.01.2025 / 23:42

Горад Салала. Фота: Wikiwedia Commons

Салала, якую часта называюць «Карыбамі Усходу», размешчаная на поўдні Амана на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Гэты рэгіён славіцца сваім цёплым кліматам і прэзентуецца як таннейшая альтэрнатыва Мальдывам і Сейшэлам. Цяпер час шляху туды з Мінска складзе 7 гадзін 10 хвілін.

У снежні стала вядома, што для беларускіх грамадзян у Амане дзейнічае бязвізавы рэжым на тэрмін да 14 дзён. Для ўезду спатрэбіцца пашпарт з мінімальным тэрмінам дзеяння 6 месяцаў, зваротны білет, пацвярджэнне броні гатэля і медыцынская страхоўка.

«Белавія» прэзентавала новую форму бортправаднікоў ФОТЫ

З Мінска запусцілі яшчэ адзін прамы рэйс у Кітай

Анансаваны трэці авіямаршрут у Кітай

Чаму ў «Белавія» мала распродажаў і ці апраўдаў сябе рэйс у Індыю

Nashaniva.com