У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна
Пра яе з'яўленне ў Аляксандра Лукашэнкі папрасілі ў верасні 2024 года.
11.01.2025 / 10:34
Іван Баграмян. Фота: Wikimedia Commons
Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў вырашыў даць імя Івана Баграмяна праектуемай вуліцы №8 у комплексе «Паўночны бераг».
Маршал Баграмян падчас аперацыі «Баграціён» камандаваў 1-м Прыбалтыйскім фронтам, які дзейнічаў на поўначы Беларусі. У Віцебску і Полацку ёсць вуліцы, названыя ў яго гонар.
Ідэю даць вуліцу ў Мінску імя Баграмяна агучылі ў верасні 2024 года. Пра гэта Лукашэнку папрасіў кіраўнік Мінскага гарадскога армянскага культурна-асветніцкага таварыства «Аястан» Георгій Егіазаран.
«Што тычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэтае пытанне найбліжэйшым часам. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў — дакладна», — адказаў яму Лукашэнка.
Паўночны бераг (вылучаны чырвоным) будзе знаходзіцца каля Навінак