У дзвюх абласцях зноў увялі збор за перасячэнне мяжы на аўтамабілі
З 1 лютага ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях зноў будзе дзейнічаць мясцовы збор за перасячэнне мяжы на аўтатранспарце. гэта вынікае з рашэнняў мясцовых уладаў, апублікаваных на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
11.01.2025 / 10:55
Фота: Tochka.by
Памер збору складзе адну базавую велічыню. Зараз гэта 42 рублі.
Некаторыя катэгорыі грамадзян вызваляюцца ад аплаты гэтага збору. Напрыклад:
- Асобы, якія едуць праз мяжу ў сувязі з пахаваннямі;
- Замежнікі, якія адпачывалі ў беларускіх санаторыях;
- Людзі з праблемамі фізічнай актыўнасці;
- Дэпартаваныя;
- Удзельнікі «Славянскага базару»;
- Беларусы, якіх афіцыйна накіравалі за мяжу для атрымання медыцынскай дапамогі.
Збор за перасячэнне мяжы быў уведзены летам 2021 года. Спачатку яго ўвялі ў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Аднак перыядычна яго адмянялі.