«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка
На стэндзе «Іх шукае міліцыя» ў Мінску былі размешчаныя фота вядомага коміка Славы Камісаранкі і музыканта Сяргея Міхалка. Здымак гэтага стэнда ў сваім інстаграме апублікаваў сам Слава Камісаранка.
11.01.2025 / 11:09
Акрамя Камісаранкі і Міхалка, на стэндзе размешчаныя фота фатографаў Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік.
Міхалок і Камісаранка абвінавачваюцца па артыкуле 368 Крымінальнага кодэкса (абраза Лукашэнкі). Канаплёў і Лейдзік абвінавачваюцца па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (грубае парушэнне грамадскага парадку).
На стэндзе таксама размешчаныя фота іншых беларусаў, абвінавачаных па так званых «пратэсных артыкулах».
Учора паведамлялася пра аналагічны стэнд у Віцебску, дзе размешчаныя фоты мясцовых актывістаў і журналістаў.