Паляшук спрабаваў завесці самаробны трактар з дапамогай іншага самаробнага трактара і перакуліў яго на сябе
57-гадовы жыхар Лунінецкага раёна спрабаваў завесці з буксіра самаробны трактар (які судовыя эксперты называюць самаробнай самаходнай машынай). Пры гэтым сам ён знаходзіўся за рулём іншай буксіруючай самаробнай машыны з заднім прывадам.
11.01.2025 / 13:36
Падчас руху кіроўца рэзка крануўся з месца. Пярэднія колы адарваліся ад зямлі і транспартны сродак перакуліўся на самога кіроўцу.
У пацярпелага былі выяўлены шматлікія пераломы костак і разрывы ўнутраных органаў.
Паводле заключэння эксперта, гэтыя цялесныя пашкоджанні адносяцца да катэгорыі цяжкіх з прычыны небяспекі для жыцця.