У Беларусі забаранілі прадаваць пральны парашок айчыннай вытворчасці

Дзяржстандарт унёс пральны парашок April Evolution аўтамат Color Protection у рэестр небяспечнай прадукцыі. Яго вырабляе парфумерна-касметычная фабрыка «Сонца» ў Асіповічах.

11.01.2025 / 18:07

Спецыялісты Дзяржстандарту праверылі сродак і прыйшлі да высновы, што парашок нельга выкарыстоўваць у пральных машынах любога тыпу, хоць маркіроўка сцвярджае, што можна. Прычына — занадта вялікае ўтварэнне пены.

Акрамя таго, паказчык «мыйная здольнасць» пры норме не менш за 85% для парашкоў склаў 79,8%.

З 11 студзеня гэтага парашка не павінна быць на паліцах беларускіх крам.

Забаранілі продаж расійскай грэчкі, якой толькі «надалі знешні выгляд і асобныя ўласцівасці»

У Беларусі забаранілі тры віды расійскага марозіва і батончык «Агуша»

У Беларусі забаранілі адзенне вядомых польскіх брэндаў

Дзяржстандарт амніставаў вядомы пральны парашок

Nashaniva.com