«Шахед» пад Гомелем мог быць збіты расійскай СПА

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» атрымала дадатковыя пацвярджэнні, што ноччу 8 студзеня пад Гомелем выбухнуў расійскі «шахед», і лічыць, што ён мог быць збіты расійскім падраздзяленнем СПА.

11.01.2025 / 20:55

Зыходзячы з даных «Беларускага Гаюна», выбух адбыўся ў 02:02 8 студзеня ў раёне аэрадрома «Зябраўка». Пры гэтым выбух суправаджаўся кароткачасовай успышкай у небе.

Найбольш верагодна тое, што роўна ў 02:02 «шахед», які заляцеў з расійскай Бранскай вобласці і накіраваўся ў бок аграгарадка Кругавец-Калініна, далей сапраўды пайшоў у кірунку Гомеля, дзе быў збіты.

Як мяркуецца, дрон быў збіты падраздзяленнем 1530-га зенітнага ракетнага палка Узброеных сіл Расіі, якое дыслакуецца на аэрадроме «Зябраўка». 

«Думала, у Зябраўку прыляцела». Пад Гомелем, імаверна, выбухнуў беспілотнік

Мінімум 17 «шахедаў» за ноч заляцелі ў Беларусь

Ноччу ў Беларусь залятаў як мінімум адзін «шахед»

Прынамсі 8 шахедаў за ноч заляцела на тэрыторыю Беларусі

За 2024 год у Беларусь заляцелі 395 дронаў з Расіі і Украіны. Большасць з іх — шахеды

Nashaniva.com