У Мінску на пажары загінулі двое чалавек

Агонь забраў жыццё гаспадыні дома і яе сына.

12.01.2025 / 08:54

Дом па адрасе Ярашэвіцкая, 26 у Мінску (гэта недалёка ад Свята-Елізавецінскага манастыра ў Навінках) загарэўся ўвечары 11 студзеня.

Ратавальнікі знайшлі ў пакоі труп гаспадыні дома. Яе сына, які знаходзіўся без прытомнасці, паспелі вынесці на свежае паветра, аднак праз паўгадзіны памёр і ён.

Прычыны пажару высвятляюцца.

Nashaniva.com