У Расіі знялі з продажу кнігу пра Варшаўскае гета пасля даносаў Z-актывістаў

Z-актывістаў абурыла згадка ў кнізе, што ў 1945 годзе вайскоўцы Чырвонай Арміі гвалтавалі жанчын у Кракаве. Яны назвалі гэта «заведама ілжывымі звесткамі».

12.01.2025 / 09:39

Кніга Цілар Мацэа «Дзеці Ірэны» прысвечана Ірэне Сэндлеравай, польскай актывістцы руху супраціву, якая выратавала з Варшаўскага гета 2500 яўрэйскіх дзяцей.

У Z-каналах абурыліся цытатай з кнігі, у якой згадваюцца згвалтаванні жыхарак Кракава савецкімі салдатамі.

«Пазней мясцовыя распавялі ёй, што ў 1945 годзе, у самым канцы вайны, Чырвоная Армія праследавала адступаючых немцаў. Аднак Польшчы прыход савецкіх войскаў асаблівай радасці не прынёс. Толькі нешматлікія жанчыны ў Кракаве — ад школьніц да самых старажытных babcia — пазбеглі згвалтавання», — гаворыцца ў кнізе. 

Прадстаўнікі выдавецтва «Эксмо» знялі кнігу з продажу і адправілі на «дадатковую экспертызу». У дачыненні да супрацоўнікаў выдавецтва, якія дапусцілі кнігу да друку, вядзецца «ўнутранае дысцыплінарнае разбіральніцтва», паведамляецца ў прэс-рэлізе. 

Nashaniva.com