Рэйс «Белавія» ў Санкт-Пецярбург праз надвор'е вяртаецца ў Мінск

На борце пасажырскага самалёта, які вяртаецца ў Мінск, больш за 90 пасажыраў.

12.01.2025 / 10:24

Па Flightradar відаць, што самалёт апісаў пару колаў у небе над Пскоўскай вобласцю, пасля чаго развярнуўся назад у Мінск

Авіярэйс з Мінска ў аэрапорт «Пулкава» вяртаецца назад, паведамілі карэспандэнту Sputnik у Нацыянальным аэрапорце Мінск.

«Пулкава» часова не прымае з-за ўмоў надвор'я», — растлумачылі ў прэс-службе. На борце пасажырскага самалёта больш за 90 пасажыраў.

«Далейшыя пытанні з рэйсам, які вярнуўся на паўдарогі да Пулкава, будзе вырашаць кампанія «Белавія», — адзначылі ў аэрапорце.

Самалёт Embraer 195, які выконвае рэйс B2 941, вылецеў з Мінска ў 08:17, у 08:33 прэс-служба аэрапорта Пулкава паведаміла, што прыём і адпраўка паветраных суднаў прыпынена для ачысткі ўзлётна-пасадачных палос ад снегу.

«Аднаўленне палётаў чакаецца пасля нармалізацыі ўмоў надвор'я», — удакладнілі ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга.

Nashaniva.com