У выніку выбуху ў чэшскім рэстаране шэсць чалавек загінулі
У выніку выбуху прапан-бутанавага балона ў рэстаране ў чэшскім горадзе Мост загінулі шэсць чалавек.
12.01.2025 / 13:20
Выбух адбыўся позна ўвечары ў суботу, 11 студзеня. Там восем чалавек атрымалі раненні, шасцёра загінулі, а яшчэ 30 эвакуіравалі з рэстарана і найбліжэйшых будынкаў.
«Згодна з першаснай інфармацыяй ад сведак, перавярнуўся абагравальнік, што выклікала пажар», — паведамілі ў пажарнай службе.