У сталічным інтэрнаце ад удару токам загінула жанчына

35-гадовая жанчына загінула ад удару токам у ванным пакоі мінскага інтэрната, паведамляе Следчы камітэт.

12.01.2025 / 14:34

Паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 11 студзеня 35-гадовая жанчына ўключыла пральную машыну і пайшла прымаць ванну.

Акрамя таго, яна ўзяла з сабой мабільны тэлефон, падлучыўшы да сеткі электрасілкавання.

Праз некаторы час суседзі па блоку ў інтэрнаце пачулі дзіўныя гукі з пакоя, адкрылі памяшканне і ўбачылі, што мінчанку трасе ад удару токам.

Нягледзячы на праведзеныя рэанімацыйныя мерапрыемствы выратаваць яе не ўдалося.

Nashaniva.com