Найгоршы спосаб захоўвання бананаў. Вось чаму яны так хутка чарнеюць

Бананы пачынаюць цямнець яшчэ да таго, як вы паспяваеце іх з’есці? Звярніце ўвагу на суседства з іншай садавіной.

12.01.2025 / 16:34

Фота: GGGLS / Wikimedia Commons. 

Чаму бананы цямнеюць?

Як тлумачыць польскі партал Pysznosci.pl, бананы выдзяляюць этылен — газ, які паскарае працэс іх паспявання. Пад уздзеяннем этылену адбываецца распад хларафіла, што прыводзіць да змянення колеру скуркі з жоўтага на карычневы ці чорны. Гэта асабліва актуальна ў цёплых і вільготных умовах.

Калі бананы захоўваюцца побач з іншай садавінай, напрыклад, яблыкамі, якія таксама выдзяляюць этылен, працэс цямнення паскараецца. Дарэчы, калі захоўваць бананы ў халадзільніку, іх мякаць будзе даўжэй заставацца свежай, але скурка пацямнее хутчэй.

Захоўванне бананаў разам з яблыкамі — гэта даволі распаўсюджаная памылка. Фота: Hans Braxmeier / Wikimedia Commons

Дык як захоўваць бананы?

Вось некалькі простых правілаў, якія падоўжаць свежасць і прывабны выгляд вашых бананаў:

Напрыканцы варта нагадаць, што бананы — не толькі смачныя, але і вельмі карысныя. Яны багатыя на натуральныя цукры (глюкозу, фруктозу, сахарозу) і вугляводы, таму хутка насычаюць арганізм энергіяй, што робіць іх выдатным перакусам для актыўных людзей.

Венесуэльскі дашкольнік з апетытам есць банан. І правільна робіць: бананы сярод іншага спрыяюць выпрацоўцы «гармону шчасця». Фота: Bobjgalindo / Wikimedia Commons

Акрамя таго, бананы багатыя каліем, які падтрымлівае здароўе сардэчна-сасудзістай сістэмы, а таксама ўтрымліваюць трыптафан — амінакіслату, якая спрыяе выпрацоўцы «гармону шчасця» — сератаніну.

Міхась Чэсны