Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»

«Канадцы цэняць сваю незалежнасць, пагрозы і абразы іх не пераканаюць», — заявіў былы канадскі прэм’ер 91-гадовы Жан Крэцьен (1993—2003) у звароце да абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Яго калонку апублікавала Globe and Mail.

13.01.2025 / 08:09

Жан Крэцьен. Фота: Markus Schreiber / AP

«Дональд Трамп, як стары старому: Апамятайся!», — напісаў палітык.

Канада абодва разы далучалася да сусветных войнаў раней за ЗША, змагаючыся і «ахвяруючы значна большым, чым мы маглі сабе ўявіць», нагадаў Крэцьен. Акрамя таго, працягнуў ён, у Канады «хапіла смеласці сказаць «не» вашай краіне, калі яна спрабавала ўцягнуць нас у цалкам неабгрунтаваную і дэстабілізуючую вайну ў Іраку».

Экс-прэм’ер звярнуўся да федэральных і мясцовых палітыкаў у Канадзе і запатрабаваў ад іх стойкасці і цвёрдасці.

«Але вы не выйграеце хакей, гуляючы толькі ў абароне. Мы ўсе ведаем, што нават калі мы задавальняем адно патрабаванне, містэр Трамп вяртаецца з іншым, яшчэ большым патрабаваннем. Гэта не дыпламатыя, гэта шантаж. Нам патрэбны іншы падыход, які парве гэты заганнае кола», — дадаў ён.

Крэцьену ў дзень публікацыі калонкі споўніўся 91 год. Трампу ў чэрвені гэтага года будзе 79 гадоў. Джасціну Трудо, які пайшоў у адстаўку, 52 гады.

Nashaniva.com