БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення

13.01.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Мужчына ўжо «добраахвотна» пералічыў дзіцячым дамам усю суму — 600 тысяч даляраў. Але гэта не дапамагло. 

44-гадоваму жыхару Іванава Аляксандру Дарагакупцу інкрымінавалі пералічэнне «экстрэмісцкім фарміраванням», у тым ліку Палку Каліноўскага», грашовых сродкаў і крыптавалюты ў суме не менш за 11 тыс. рублёў, паведаміла Генпракуратура.

Абвінавачванне ўключала некалькі артыкулаў КК (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 361-1, ч. 1 арт. арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-2, ч. 2 арт. 361-3, ч. 1 арт. 361-4, ч. 2 арт. 361-4):

@nashaniva Беларус выплаціў вялікія грошы, але яго ўсё роўна арыштавалі #беларусь #мова #нашаніва #белорусы #минсксейчас #новостибеларуси ♬ Crime Scene - Avery Alexander

Па сукупнасці абвінавачанняў мужчыну прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 50 000 базавых велічынь (2,1 млн рублёў).

У ходзе расследавання крымінальнай справы мужчына «добраахвотна пералічыў» Чэрвеньскаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Івянецкаму дому-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця і Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання 600 тысяч даляраў ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула