У расійскай Туле гарыць вайсковы шпіталь для дэсантнікаў
Прычыны пажару невядомыя. Пра пацярпелых не паведамлялася.
13.01.2025 / 15:22
У Туле загарэўся будынак па адрасе: вуліца Савецкая, 15. Узгаранне адбылося на трэцім паверсе. Па гэтым адрасе знаходзіцца 39-ы асобны медыцынскі атрад Паветрана-дэсантных войскаў.
Тэлеграм-канал «112» паведамляе, што ў вайсковым шпіталі праводзяць эвакуацыю.
Плошча пажару складае 1 тыс. кв. м. Інфармацыі пра пацярпелых пакуль няма.
Будынак гарыць ужо некалькі гадзін і, хутчэй за ўсё, выгарыць цалкам — агонь ахапіў усе паверхі і дах.
Ратавальнікі спецыяльна абрынулі ў будынка шпіль, каб ён не ўпаў на вуліцу.