Супрацоўнікі ДАІ ў Віцебску затрымалі п'яную маці, якая везла сына ў дзіцячы садок

У Віцебску супрацоўнікі ДАІ спынілі Citroen, за рулём якога была 25-гадовая жанчына, а ў салоне знаходзіўся яе 6-гадовы сын.

13.01.2025 / 16:02

Скрын міліцэйскага відэа

Інспектары ДАІ спынілі Citroen, якім кіравала мясцовая жыхарка. Паводле паведамлення ДАІ, яна была «з відавочнымі прыкметамі ап'янення». У салоне знаходзіўся яе 6-гадовы сын.

Медыцынскі агляд паказаў у жанчына звыш 1,1 праміле алкаголю. Яна патлумачыла, што напярэдадні адзначала дзень нараджэння дзіцяці, выпіла бутэльку шампанскага і паўбутэлькі віна, а ранкам адчувала сябе добра. 

На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол за нецвярозае кіраванне.

Ёй будзе прызначаны штраф у 200 базавых велічынь (8,4 тысячы рублёў), таксама яе пазбавяць правоў кіроўцы на 5 гадоў, паведамляе ДАІ Віцебшчыны. 

Nashaniva.com