У былога дырэктара J:МОРС памерла 12-гадовая дачка, якая доўга лячылася ад генетычнага захворвання

Беларускі прадзюсар, былы дырэктар гурта J:МОРС Руслан Старыкоўскі паведаміў у фэйсбуку пра смерць сваёй дачкі Соф'і. Яна была хворая на рэдкае генетычнае захворванне, і шмат гадоў таму яе бацька ахвяраваў прафесійнай кар'ерай, каб яе ўратаваць. 

13.01.2025 / 17:04

Фота: facebook.com/staricovsky

«Як сказаў адзін мой сябар, некаторыя рок-зоркі ідуць з гэтага свету рана толькі таму, што яны аддалі нам усю сваю любоў.

Сафікосіка больш няма. Яе зямная гісторыя самай бескарыслівай у свеце любові скончаная. Нават нягледзячы на ўсе нягоды і пякельныя пакуты апошніх месяцаў, яна знаходзіла ў сабе сілы ўсміхацца і спяваць нам песні.

Бывай, дачушка!» — напісаў Руслан Старыкоўскі.

Гісторыя пра трагедыю ягонай малой дачкі і самаахвярнасць яе бацькі некалькі гадоў таму асвятлялася ў СМІ. 

Соня нарадзілася ў 2012 годзе і з нараджэння была хворая на сіндром Карнэліі дэ Ланге — генетычна абумоўленае захворванне. Каб дапамагчы дзіцяці і клапаціцца пра яго, бацька ахвяраваў сваёй кар'ерай. 90% дзяцей з такім сіндромам не дажываюць да 3-х гадоў, але Соня пражыла да 12-ці.

Памёр Мікалай Гарбуноў

Памёр прафесар Леанід Цітоў

Памерла пісьменніца Святлана Яўсеева — маці Лявона Вольскага

Nashaniva.com