З 1 студзеня павялічылі памер сямейнага капіталу
Цяпер памер сямейнага капіталу складае 33 275 рублёў. У параўнанні з мінулым годам ён павялічыўся на 5,7%, або на 1795 рублёў.
13.01.2025 / 17:16
У такім памеры сямейны капітал будзе прызначацца сем'ям пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей з 1 студзеня па 31 снежня 2025 года.
Памер сямейнага капіталу падлягае штогадовай індэксацыі з улікам гадавой інфляцыі.
Мінздароўя распавяло, колькі каштуе выезд хуткай дапамогі і дзень пацыента ў бальніцы
У Грамадзянскі кодэкс унеслі забарону на валютную арэнду
З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы