У ДТЗ у Аршанскім раёне загінуў кіроўца-пенсіянер

Аварыя адбылася 13 верасня каля 14:30 на 182-м кіламетры дарогі М-8 Віцебск — Гомель — мяжа Украіны.

13.01.2025 / 17:30

Паводле папярэдняй інфармацыі, 73-гадовы кіроўца Seat Toledo выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Lada, які рухаўся насустрач.

Кіроўца Seat загінуў на месцы. 44-гадовы кіроўца Lada дастаўлены ў бальніцу з траўмамі, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Nashaniva.com