З аўкцыёну хочуць прадаць будынак гатэля каля мінскага стадыёна «Дынама»

Гатэль у шматфункцыянальным цэнтры Centropol, што каля стадыёна «Дынама» ў Мінску, прадаюць на аўкцыёне. Інфармацыя пра аб'ект з'явілася на пляцоўцы «БелЮрЗабеспячэнне».

13.01.2025 / 17:45

Фота: Realt.by

Гатэль быў запланаваны ў адной з частак Centropol, у другой працуе супермаркет. Але планам здзейсніцца было не суджана, і цяпер гатэль прадаюць за даўгі замежнага будаўнічага прадпрыемства «Гермес Канстракшн».

Памяшканні, дзе павінен быў размяшчацца гатэль, належаць кампаніі «Дзі-бізнэс Салюшнз Лімітэд». На аўкцыён выставілі пяць памяшканняў плошчай ад 450 да 682 кв. м. Кожнае знаходзіцца на асобным узроўні з шостага па дзясяты паверх.

Фота: e-auction.by

Пачатковая цана аб'екта — ад 2,3 да 3,4 млн рублёў, што складае ад $671 тыс. да $1 млн. Аўкцыён запланаваны на 28 студзеня.

Сярод абцяжаранняў ёсць іпатэка, якую пакрыюць за кошт продажу аб'ектаў. 

З аўкцыёну прадаюць частку вядомага будаўнічага рынку ва Уруччы

У Мінску прадаюць 70-гадовы цеплаход. Колькі просяць?

Былы бернардзінскі кляштар спрабуюць прадаць са зніжкай у 80%

Nashaniva.com