Беларусы ўжо праз тыдзень змогуць назіраць парад планет

Нябесны парад планет пачнецца 21 студзеня. З гэтага дня можна будзе назіраць цікавую астранамічную з’яву, калі Марс, Юпітэр, Уран, Няптун, Венера і Сатурн стануць у адну лінію.

13.01.2025 / 18:25

Фота ілюстрацыйнае

Пры гэтым Венеру, Марс, Сатурн і Юпітэр можна будзе ўбачыць ноччу проста сваімі вачыма без дадатковай оптыкі. Калі, вядома, неба ў гэты час будзе чыстым ад аблокаў.

Аднак, каб лепш атрымаць асалоду ад з'явы, лепш усё ж выбраць месца ўдалечыні ад горада і скарыстацца з бінокля або тэлескопа.

Палюбавацца так планетамі будзе магчыма да 25 студзеня.

А 28 лютага відовішча стане яшчэ маштабнейшым, бо да гэтага шэрагу далучыцца Меркурый, і атрымаецца парад з ужо сямі планет.

У Салігорску на зімовым небе праглянула вясёлка ФОТЫ

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было

Шэсць планет хутка стануць у адзін шэраг. Калі назіраць падзею?

Nashaniva.com