У візавым цэнтры Грэцыі па змоўчанні ўключаюць у рахунак неабавязковую паслугу

Беларусы ў абласных гарадах скардзяцца, што ў візавым цэнтры Грэцыі іх просяць аплачваць неабавязковую паслугу. CityDog.io даведаўся, што адбываецца.

13.01.2025 / 19:49

У грэчаскім візавым цэнтры ў Мінску. Здымак ілюстрацыйны. Фота: yandex.by

У тэлеграм-канале «Визовый крот» напісалі, што ў візавым цэнтры Грэцыі ў рэгіёнах пачалі аўтаматычна ўключаць у рахункі паслугу «Мабільная біяметрыя». Яе кошт — 90 руб. за чалавека.

Аднак паслуга, як аказалася, зусім не абавязковая. Яна прызначаная для выезду спецыялістаў да кліента дадому або ў офіс. Але ў гэтым выпадку ніякіх выездаў не адбываецца — біяметрыя здаецца проста на месцы ў візавым цэнтры, як пішуць аўтары тэлеграм-канала.

На сайце візавага цэнтра і ў іх службе падтрымкі ўдакладняецца, што гэтая паслуга дадатковая. Аднак на практыцы яе ўключаюць у рахунак без папярэджання.

CityDog.io спытаў у візавай кансультанткі Вольгі Паўлоўскай, чаму так адбываецца.

Паводле яе слоў, гэта, на жаль, звычайная практыка для візавых цэнтраў — яны ўвесь час спрабуюць навязаць дадатковыя паслугі, таму што гэта іх асноўны заробак.

А яшчэ ёсць праблема з грэчаскімі візамі ў цэлым. Цяпер не сезон, і многія падаюць заяўкі толькі дзеля шэнгенскай візы, а не дзеля паездкі ў Грэцыю. Але адмовы ідуць пачкамі — людзі плацяць грошы, а візу проста не атрымліваюць. Гэта таксама падобна на спосаб заробку: прымаюць аплату, але візу не выдаюць, разумеючы, што рэальнай паездкі ўсё адно не будзе.

Вольга адзначыла, што пра «мабільную біяметрыю» ёсць важная дэталь:

«Яна нібыта заўсёды была абавязковай, калі ты падаешся ў рэгіёнах. У Мінску гэтую паслугу не ўключаюць, прынамсі, не ўключалі раней. Так што калі вы падаяцеся ў сталіцы, праверце, каб яе не дадалі ў рахунак».

Беларусы абмеркавалі, якія ў іх ёсць прэтэнзіі да беларускіх банкаў. Згодныя з імі?

У самым цэнтры Мінска хлопцы спрабавалі ўзарваць антэну, якая замінала слухаць любімыя радыёстанцыі

Nashaniva.com