«Усё, можаце віншаваць»: спявачка і блогерка Лера Яскевіч выйшла замуж ФОТА

Летась Лера Яскевіч пахвалілася ў інстаграме, што атрымала прапанову рукі і сэрца. Сёння ж яна распавяла, што афіцыйна стала жонкай.

13.01.2025 / 21:22

Тут і далей скрыншоты фота ў інстаграме Леры Яскевіч

Абраннікам дзяўчыны стаў IT-менеджар Павел Аўдзевіч, з якім яна ў адносінах каля чатырох гадоў. Жаніх з нявестай абралі вельмі небанальныя вобразы для свайго галоўнага свята. Мяркуючы па фотаздымках у сацыяльных сетках, гэта было ўтульнае вяселле для самых блізкіх сяброў.

Нагадаем: Лера Яскевіч нарадзілася ў Багушэўску, мястэчку ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці. У 2012 годзе яна пачала весці свой канал на YouTube, куды выкладвала каверы на самыя розныя песні: ад выкананых Максам Каржом і ЛСП да Taylor Swift і Radiohead. У нейкі момант колькасць праглядаў гэтых ролікаў пераваліла за сотню тысяч.

Пасля школы Лера паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва. У 2017 годзе яна з’ездзіла на ўкраінскі Х-Фактар, а з 2018 года пачала выпускаць аўтарскія песні. У 2020 годзе на «Песні года Беларусі» Леру Яскевіч з песняй «Прабач. Бывай» назвалі адкрыццём году. Вось што тады пісалі пра яе на сайце АНТ: «У зале шапталіся: «Маладая, таленавітая, усё ў ёй выдатна, галоўнае, каб не «зазвяздзілася».

Але ж праз палітычную пазіцыю маладая і таленавітая артыстка трапіла ў «чорны спіс». Ужо некалькі гадоў Лера жыве ў Варшаве. У эміграцыі яна працягвае весці блог і радаваць слухачоў новымі песнямі. Сярод трэкаў дзяўчыны ёсць і беларускамоўныя — «Калі рана ўстанеш» і «Сустрэнем зіму».

Лера Яскевіч мае 655 тысяч падпісчыкаў у YouTube і 188 тысяч у інстаграме.

Спявачка і блогерка Лера Яскевіч выходзіць замуж

«Наш самы салодкі дзень». Марыя Васілевіч апублікавала ФОТЫ з вяселля

Ксенія Лебедзева трэці раз выйшла замуж. За каго? ФОТЫ

Беларускі пабраліся першым аднаполым шлюбам у Літве

Nashaniva.com