Гамяльчук сам дадаў сабе тэрмін зняволення, каб апраўдаць прагулы
Як піша гомельскае выданне «Белка», мінулым летам мужчына на 10 сутак трапіў у ізалятар часовага ўтрымання за правапарушэнне. Калі выйшаў на волю, то атрымаў даведку з пазначэннем перыяду зняволення. Але на працу ён не спяшаўся і таму сам пераправіў 10-дзённы арышт на 15-дзённы.
13.01.2025 / 20:08
Супрацоўнікі аддзела кадраў, куды мужчына аддаў даведку, заўважылі выпраўленне ў ёй і вырашылі пераправерыць інфармацыю ў ізалятары. Там пацвердзілі, што іх работнік на самай справе адседзеў на пяць сутак менш.
Скончылася падробка дакумента звальненнем і судом.
«На працы мужчына характарызаваўся негатыўна, быў схільны да хлусні. Таму гэтым разам працягваць з ім працоўныя стасункі не сталі. А за падробку дакумента суд прызначыў яму год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову», — расказалі пра вынікі разгляду справы ў гомельскай пракуратуры.
Жыхар Гомеля знайшоў на вуліцы 1800 «дублёў». Усё скончылася крымінальнай справай
Сваякі асуджаных сутыкнуліся з новым махлярствам